Навагоднія прыгоды ў краіне мультыплікацыйных герояў

Навагоднія прыгоды ў краіне мультыплікацыйных герояў

размещено в: Новости | 0

9 студзеня супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правялі для чытачоў мультымедыйны паказ “Навагоднія прыгоды ў краіне мультыплікацыйных герояў”.

Усе мы любім глядзець мультфільмы і знаёмы з многімі героямі. На мерапрыемстве дзеці ўспомнілі ўсімі любімыя навагоднія мультфільмы і іх герояў. Хлопчыкаў і дзяўчынак развесялілі загадкі-падманкі, якія змаглі разгадаць толькі вельмі ўважлівыя слухачы. Дзякуючы падказкам, юныя чытачы змаглі адказаць на пытанні аб мультыплікацыйных героях і праверыць свае веды ў гульні-віктарыне. А па музычным мелодыям прайшла гульня, у якой трэба было вызначыць, хто з мульцяшных герояў выконвае песню. Затым паглядзелі відэавіктарыну “Навагоднія прыгоды” і мультфільм “Дванаццаць месяцаў”.

Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Дзеці пазнаёміліся з мноствам загадак і змаглі праявіць кемлівасць, вучыліся быць уважлівымі.

Оставить ответ