Навагодняя карусель

размещено в: Новости | 0

Новы год – гэта час чараўніцтва і цудаў, ён з’яўляецца адным з самых любімых і доўгачаканых святаў ва ўсім свеце.

28 снежня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі запрасіла вучняў школьнага лагера ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна” на забаўляльна-пазнавальную праграму Навагодняя карусель.

Бібліятэкары распавялі, калі ў нашай краіне сталі святкаваць Новы год, з якога часу і як сустракаюць гэта свята ў іншых краінах. Дзеці даведаліся аб зімовых прыкметах  студзеня, ўспомнілі прыказкі пра зіму. Усе ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, ўспаміналі назвы казак.

Да ўвагі прысутных была падрыхтавана прэзентацыя “Навагодняе падарожжа па зямным шары”, аформлена кніжная выстава “Калі прыходзяць цуды”, якая пазнаёміла ўсіх прысутных з кнігамі, прысвечанымі Новаму году.

На мерапрыемстве панавала святочная навагодняя атмасфера, яно прайшло весела і цікава.

 

Оставить ответ