Хто са старэйшага пакалення ў дзяцінстве не зачытваўся творамі Міхася Лынькова “Міколка-Паравоз” ды “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”? Усе!
І каб пазнаёміць з творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка сучасных дзяцей філіял №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” 26 лістапада запрасіла малодшых школьнікаў на літаратурную віктарыну “М.Лынькоў: чалавек-легенда”. Вучні ўважліва слухалі цікавыя факты з жыцця Міхаіла Ціханавіча: як жылося ў сям’і чыгуначніка, якую першую ўзнагароду атрымаў у школе за добрую вучобу, як ратаваўся ад ваўкоў на дрэве, якая трагедыя напаткала яго ў гады Вялікай Айчыннай вайны…
Потым, карыстаючыся кнігамі і іх зместам, а таксама ўласнай логікай, дзеці складвалі назвы твораў М.Лынькова з двух і больш слоў. І яшчэ з пазлаў – вокладкі самых вядомых яго дзіцячых аповесцяў. А чаму сінія кветачкі на сталах ляжаць – таксама малыя здагадаліся: бо ёсць апавяданне “Васількі”. Пачулі дзеці ад бібліятэкара гісторыю напісання твора і задумаліся, і зразумелі: няма на свеце большага зла, чым вайна!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.