”Міхась Забэйда-Суміцкі і беларуская песня”

размещено в: Новости | 0

У навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай вядомаму беларускаму спеваку, педагогу М. Забэйду-Суміцкаму, бралі ўдзел пісьменнікі, краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі. Міхась Іванавіч вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, яго імя носіць адна з вуліц Маладзечна.

На пачатку канферэнцыі член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп прачытаў “Баладу Міхася Забэйды-Суміцкага”. Перад прысутнымі выступіў аўтар кнігі “Песняй дарыў людзям радасць” пісьменнік Алесь Горбач. Супрацоўнік АН Беларусі, кандытат філалагічных навук Вячаслаў Чамярыцкі падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчу са спеваком, ўражаннямі ад яго канцэрта. З дакладам “Ліставанне Міхася Забэйды-Суміцкага з дзеячамі беларускай культуры” выступіў кандытат гістарычных навук, супрацоўнік АН Беларусі Андрэй Унучак. Кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік Уладзімір Мароз прапанаваў прысутным тэму “Голас Забэйды-Суміцкага”, а краязнаўца Валеры Бурэнь“Ад Міхала Агінскага да Міхася Забэйды-Суміцкага”. Пісьменнік, краязнаўца Сяргей Чыгрын прачытаў даклад “Міхась Забэйда-Суміцкі ў Варшаве”, а супрацоўніца Мінскага абласнога краязнаўчага музея Алена Гаськова“Жыў песняй і песняй даваў людзям радасць”. З “Вобразам Міхася Забэйды-Суміцкага ў даследаванні Янкі Шутовіча” пазнаёміла прысутных пісьменніца Тамара Бярэзіна.

У выкананні ўдзельнікаў музычнага калектыва “Адпачынак” акапэльна прагучалі песні “На Беларусі Бог жыве” на словы Уладзіміра Караткевіча і “Маці”.

Пасля канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы ў в.Яхімоўшчына.

Оставить ответ