Напрыканцы мінулага года выйшла электронная версія кнігі Уладзіміра Садоўскага “1813”, якая атрымала добрыя водгукі карыстальнікаў інтэрнэта.
Сёлета яна выйшла ў папяровым выглядзе ў літаратурнай серыі “Шляхецкая чытанка”. Аўтар правёў прэзентацыю кнігі, распавёў пра гісторыю яе стварэння. Навэла “1813” – гэта жанравы эксперымент, псеўдагістарычны зомбі-хорар, дзеянне якога адбываецца на беларускай зямлі, ў нашым Маладэчна. Галоўны герой твора – вядомы кампазітар і дзяржаўны дзеяч Міхал Клеафас Агінскі. Акрамя навэлы ў кнізе змешчаны пяць апавяданняў. Музычным госцем праграмы быў Ілля Фаляжынскі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.