Свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня сустрэла наведвальнікаў парка цёплым сонечным надвор’ем. Аддзелам маркетынга і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі імя М.Багдановіча сумесна з гарадскімі бібліятэкамі №1 і №7 была арганізавана тэматычная пляцоўка “Мінулых дзён святая памяць”.
Асаблівай папулярнасцю карысталася фотазона, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікі парка цэлымі сем’ямі з задавальненнем апраналі плашч-палатку, целагрэйку, салдацкую каску, пілоткі, бралі ў рукі баян і нават спрабавалі на ім іграць. У дарослых найбольшы інтарэс вызвалі крыжаванка “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” і літаратурныя віктарыны, прысвечаныя гэтай тэме: “Кіно ў кадры”, “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”, “Ведаць і памятаць”. Для тых, хто проста хацеў пагартаць у цянёчку кнігу была арганізавана кніжная выстава “Этих дней не смолкнет слава”.
Дзяцей вельмі парадавала гульня дартс, арганізоўваліся нават камандныя спаборніцтвы на трапнасць. Спартыўную тэматыку працягвалі шахматныя баталіі, асабліва цікава было назіраць за жаночымі паядынкамі. Наогул жа ўсе наведвальнікі бібліятэчнай пляцоўкі пакідалі яе з прыемнымі эмоцыямі, добрым настроем і прызамі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.