“Міласэрнасць праз кнігу”

“Міласэрнасць праз кнігу”

размещено в: Новости | 0

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі  наведалі  пансіянат кругласутачнага пражывання для адзінокіх людзей, які знаходзіцца у вёсцы Сасновы бор.

У падарунак насельнікам  і супрацоўнікам установы  былі перададзены 250 кніг, сярод якіх беларуская, руская і замежная класіка, гістарычныя раманы і іншая літаратура. Галоўны бібліятэкар Казлова Н.М. пазнаёміла прысутных з падаранымі кнігамі, зрабіла агляд мастацкай  літаратуры.

Канцэртная праграма была падрыхтавана супрацоўнікамі раённага метадычнага цэнтра.

Оставить ответ