Міжнародны дзень роднай мовы

размещено в: Новости | 0

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча правялі акцыю “Гавары са мной па-беларуску”.

Усе супрацоўнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі на беларускай мове. Чытачы так сама размаўлялі на роднай мове і, з цікаўнасцю згаджаліся прыняць ўдзел у віктарыне “Родная мова – душа народа”. Удзельнікі віктарыны пераводзілі словы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, успаміналі творы беларускіх пісьменнікаў. Усіх удзельнікаў Дня роднай мовы бібліятэкары частавалі цукеркамі.

 

Оставить ответ