Міжнародны дзень абароны дзяцей

размещено в: Новости | 0

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 г.

У бібліятэках ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» традыцыйна ў гэты дзень прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дзецям, пра дзяцей і для дзяцей, на якіх казалі аб правах і абавязках дзяцей, пра сяброўства дзяцей усяго свету. Атмасферу свята стваралі музыка і песні, праводзіліся акцыі, конкурсы, гульні.

Дзеці знаёміліся з літаратурай па данай тэме. Было арганізавана мноства кніжных выстаў: выставы-загадкі, выставы-віктарыны, выставы-інсталяцыі, выставы-экспазіцыі, выставы-хобі і інш. Каля выстаў гаварылася пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, пра чытанне, вучобе і адпачынку, пра жыццё дзяцей у іншых краінах.

Оставить ответ