З 17 па 20 жніўня ў сельскай бібліятэцы-клубе в. Турэц-Баяры праводзіцца акцыя па збору корма для жывел, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны бяздомных жывёл, які сёлета адзначаецца 19 августа.
Не засталіся ў старонцы дзеці старэйшай групы дзіцячага садка. Выхавацельніца з дзеткамі завіталі ў бібліятэку, каб прыняць удзел у акцыіі, і падаравалі корм для коцікаў. Прыцягнулі ўвагу дзяцей кнігі на выставе пра жывёл, звяроў, іх паводзіны, энцыклапедыі пра катоў і сабак. Інакш і быць не магло, таму што дашкольнікі – гэта найпершыя чытачы і слухачы менавіта пра жывёльны свет.
Бібліятэкар запрасіла прысутных паўдзльнічаць у квэсце – трэба было знайсці ў бібліятэцы ўсе часткі малюнка з казкі У. Суцеева “Котёнок по имени Гав”.
З вялікім азартам распавядалі маленькія чытачы пра хатніх жывел, якія жывуць з імі – гэта і сабакі, і коцікі, і рыбкі, і птушкі. Каб дапоўніць выставу, дзеці намалявалі сваіх любімых жывёл.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.