17 верасня ўся Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. У гэты дзень у гарадской бібліятэцы-філіяле №1 была арганізавана бібліятэчная пляцоўка «Мы – разам!». У час мерапрыемства наведвальнікі бібліятэкі здзейснілі падарожжа па старонках кніг «Праз кнігу ўбачыць краіну Беларусь». З дапамогай кніг чытачы пазнаёміліся з яе вялікімі і малымі гарадамі, шматлікімі помнікамі гісторыі і архітэктуры. У гэты дзень у бібліятэцы быў размешчаны бібліятэчны квілт «Ганаруся сваёй краінай». Усе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца ў фотозоне Instagram # МЫЕДИНЫ.
У зале мастацтва цэнтральнай бібліятэкі для юных чытачоў была падрыхтавана творчая праграма «Мая Беларусь». Усіх жадаючых чакалі маляванкі «Беларускі нацыянальны касцюм». А як навучыцца маляваць алоўкам з нуля, дзеці даведаліся прагледзеўшы відэаурок «20 класных трукаў для малявання». Самым смелым было прапанавана паўдзельнічаць ў конкурсах «Фантазёры» і «Малюнак пальцамі».
Адзелам дзіцячай літаратуры з юнымі чытачамі быў створаны букет дружбы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.