Да Сусветнага дня хатніх жывёл (30 лістапада) у гарадской бібліятэцы-філіяле №1 была арганізавана выстава-віктарына “Мы в ответе за тех, кого приручили”. 3 снежня на гэту выставу завіталі выхаванцы дзіцячага сада-яслі №30. Спачатку ім была праведзена экскурсія па бібліятэцы, а затым праз загадкі і розныя гульнёвыя заданні дзеці пазнаёміліся з хатнімі жывёламі і расказалі, якія гадаванцы жывуць у іх дамах, альбо ў бабулі на вёсцы. Закончылася сустрэча праглядам мультфільма пра быка-забіяку.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.