Мы выбіраем жыццё

размещено в: Новости | 0

Пытанні прафілактыкі суіцыдальных паводзін абмяркоўвалі супрацоўнікі абанемента з першакурснікамі дзяржаўнага політэхнічнага каледжа праз гульнявыя сітуацыі.

У ненадакучлівай форме хлопцы знаёміліся з новай інфармацыяй, выказвалі сваё меркаванне па пастаўленых пытаннях. Яны прайшлі па “лесвіцы каштоўнасцяў”, разгледзелі пэўныя сітуацыі, паўдзельнічалі ў гульні “Твой выбар”, разважалі над сэнсам прачытаных прыпавесцяў.

Бібліятэкары прапанавалі прысутным літаратуру па дадзенай тэме.

Оставить ответ