Мы адказваем за тых, каго прыручылі

размещено в: Новости | 0

26 кастрычніка ў сельскай бібліятэцы-клубе в.Турэц-Баяры напярэдадні Сусветнага дня хатніх жывёл адбылося незвычайнае мерапрыемства: куфар загадак і сюрпрызаў “Мы адказваем за тых, каго прыручылі”. Цікаўнымі гасцямі завіталі сюды школьнікі-пачаткоўцы – і не расчараваліся! Кожны з задавальненнем расказваў пра свайго хатняга гадаванца, як ён з’явіўся ў доме і якім стаў сябрам для сваіх гаспадароў, як яго трэба даглядаць.

А каб увогуле прыпомніць усіх хатніх жывёл, вучням было прапанавана пагуляць ў гульню “Перадай другому” – аддаючы цацачнага сабачку свайму суседу, дзеці называлі ката і папугая, казу і карову, марскую свінку і чарапашку, каня і авечку, а потым пчолку і павучка, мышку і, нават, кракадзіла!

Але галоўная інтрыга мерапрыемства ўсё яшчэ стаіць навідавоку на стале, пакрытая чырвонай тканінай – што ж там такое? А гэта – сапраўдны куфар, у ім схаваліся рэчы, якія выкарыстоўваюцца пры доглядзе хатніх жывёл, а таксама скрутачкі паперы з загадкамі, народнымі прыкметамі і параўнаннямі – усё пра братоў нашых меншых. Ды сярод паперак былі і такія, якія дзеці ну вельмі хацелі выцягнуць – на іх напісана не заданне, а адразу – прыз, хоць маленькі, але карысны. І рэчы былі цікавыя: калі з міскай і цацкай-мышкай для ката ды з клеткай для папугая малыя справіліся адразу ж, то металічнае пута і шчотка для каня ды звон і ланцуг для каровы прывялі дзетак ў тупік.

Яшчэ школьнікі паабяцалі: ніколі і нікога з пушыстых і хвастатых не лупцаваць, бо яны ні ў чым не вінаватыя, яны не маюць чалавечага розуму і не разумеюць, што робяць… А ім жа баліць, як і нам…

Оставить ответ