У Беларусі 2021 год праходзіць пад знакам народнага адзінства. Праграму-дыялог “Мы адзін народ — у нас адна краіна” супрацоўнікі абанемента правялі для навучэнцаў Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі размаўлялі пра родную краіну, яе традыцыі, святы, гісторыю і культуру. Юныя юрысты памятаюць пра подзвігі сваіх суайчыннікаў у час Вялікай Айчыннай вайны, добра ведаюць беларускіх дзеячаў навукі, шануюць дзяржаўныя святы і народныя традыцыі, могуць на памяць расказаць творы “Песняроў” беларускай лірыкі.
Навучэнцы атрымалі зарад станоўчых эмоцый і шмат цікавых фактаў аб сваёй краіне. Хлопцаў і дзяўчат так зацікавіў дыялог з бібліятэкарамі, што яны не жадалі развітвацца і запрашалі супрацоўнікаў абанемента прыходзіць да іх яшчэ з рознымі цікавымі мерапрыемствамі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.