Музычна-паэтычная гасцёўня

размещено в: Новости | 0

Вось ужо 140 гадоў зямля беларуская мае адных з найлепшых сваіх сыноў- Янку Купалу і Якуба Коласа, якія залатымі літарамі ўпісаныя ў гісторыю нашай краіны. 28 лістапада бібліятэкары абанемента адчынілі “дзверы” музычна-паэтычнай гасцёўні “Табе, мой народ, мае песні і думы” прысвечанай жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа для навучэнцаў УА “Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя І.В. Залуцкага”.

На працягу мерапрыемства былі згаданы біяграфія і асноўныя творы пісьменнікаў, гучалі іх вершы. Вучні ўважліва слухалі цікавыя факты з жыцця Я. Купалы і Я. Коласа.

Спадабалася навучэнцам інтэлектуальная гульня-конкурс “Без Купалы і Коласа я Беларусь не ўяўляю…”. Гульня складалася з некалькіх прыпынкаў такіх, як: “Што? Дзе? Калі?”, “Хованкі”, “Калейдаскоп пытанняў” і інш.

Хлопцы і дзяўчаты праявілі зацікаўленасть, і з поспехам адказвалі на пытанні віктарыны.

Оставить ответ