14 снежня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Маркава правяла для вучняў 1-га і 2-га класаў Маркаўскай сярэдняй школы забаўляльную праграму “Музычная шкатулка”. Мерапрыемства называлася так не выпадкова, таму што гэтая шкатулка адкрывала для вучняў сакрэты музыкі. Наогул, музыка ідзе з намі праз усё жыццё. Яна валодае неверагоднай энергетыкай і магнетызмам. Як даказалі навукоўцы, выкарыстоўваючы музыку можна ўздзейнічаць на эмацыйнае самаадчуванне чалавека, а таксама ўплываць на яго інтэлектуальнае развіццё. Вучні спявалі гамы, адгадвалі загадкі пра музычныя інструменты, паказвалі пантамімы. Стварылі свой аркестр і спрабавалі іграць на трашчотках, лыжках, бразготках, самаробных маракасах. Зусім скора да нас прыдзе Новы год і мы будзем разам спяваць, будзем танчыць, а цудоўны музычны аркестр у нас ужо ёсць. Вось такі наш свет Музыкі!!!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.