Літаратурны калейдаскоп “Мой родны кут, як ты мне мілы!” у сельскай бібліятэцы-клубе в.Турэц-Баяры прайшоў 3 лістапада, прысвячаўся ён 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Гасцямі завіталі сюды дзеці са школьнага лагера адпачынку. Асновай мерапрыемства школьнікі адразу выбралі ілюстрацыю Васіля Шаранговіча “Раніца ў нядзельку” да паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” і экспазіцыю посуду ды хатніх рэчаў, якімі карысталіся нашы продкі. Школьнікам патрэбна было адшукаць на малюнку нейкую рэч і супаставіць яе з сапраўднай, пры гэтым расказаць, як называлася і для чаго ўжывалася. Тут былі гаршкі ды міскі з лыжкамі, ступка з таўкачом ды маслабойка, дзежка з лапатай і рэшатам, прас на вуголлях, ражка, збанок з гарлачом ды кубачак, кашолка… Нават свой пачэсны куток заняў качарэжнік (чапельнік). А вось што не толькі на лаве некалі людзі спаць клаліся, але і пад лавай таксама – дзеці дзіву даваліся!
І наступныя заданні былі даспадобы дзецям: большыя “ткалі” са стыкераў квілт “Якія творы Якуба Коласа я прачытаў”, а меншыя складвалі на хуткасць мазаіку “Кнігі Якуба Коласа”.
Нават кніжная выстава не была абдзелена ўвагай: інтарэс выклікала коласаўскае рэпрынтнае выданне “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, 1910 год. Ды і тыя кнігі беларускага песняра, якія калісьці чыталі іх бацькі – таксама цікава пагартаць было.
Ну і як жа было не пачытаць вершы, хоць урывак, хоць радкі! Пра зіму і лета, пра вясну і восень, пра пярэсценькага катка і пра рака-вусача… А калі карацей – усё было супер!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.