У цэнтральнай раённай бібліятэцы падведзены вынікі раённага сямейнага конкурса па вырабу цацкі “Мой любімы кніжны герой”. Праходзіў конкурс з 15 красавіка па 15 лістапада бягучага года сярод жыхароў горада і раёна. Заснавальнікамі конкурса выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама і ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановчіа”.
Конкурс быў накіраваны на прыцягненне да сумеснага чытання і развіццё сямейнай творчасці дзяцей і дарослых. Праводзіўся ён ў двух намінацыях: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў аб’ёме і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў плоскасці.
Удзельнік павінны былі прадставіць на конкурс цацку – любімы персанаж з якога-небудзь дзіцячага твора. Усяго на конкурс было пададзена больш 70 работ, выкананых у разнастайных тэхніках. Ёсць вырабы – вышываныя, звязаныя, вылепленыя з пластыліну, пашытыя з тканіны, склееныя з паперы і кардону, зробленыя з прыродных і падручных матэрыялаў, каляровых нітак, фетру і інш.
Талент, творчая фантазія ўдзельнікаў уражваюць і захапляюць. Канкурсанты розных узростаў праявілі творчыя здольнасці, майстэрства і самабытнасць, крэатыўны падыход пры вырабе сваіх любімых герояў кніг. Выставачная экспазіцыя конкурсных работ аформлена на абанеменце бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок”.
Адразу ўразіў журы сваёй арыгінальнасцю і майстэрствам выканання Трансформер, персанаж рамана А.Бола “Нападение космичеких пауков”, зроблены з кардона і паперы. Члены журы аднагалосна прызналі яго лепшай работай.
Бабкі Ёжкі, персанажы рускай народнай казкі “Летучий корабль”, зробленыя з прыроднага матэрыялу, прыцягнулі ўвагу арыгінальнасцю ідэі і разнастайнасцю выкарыстаных матэрыялаў. Яны і атрымалі першае месца ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацва ў аб’ёме. Другое і трэцяе месца было аддадзена звязаным персанажам казкі С.Казлова “Ёжик в тумане” і рускай народнай казкі “Лягушка-царевна”.
“Наша Таня громко плачет: Уронила в речку мячик.” – так гучаць першыя радкі верша Агніі Барто. Вышытая карціна “Мячик” з галоўнай гераіняй верша і атрымала першае месца ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў плоскасці. Другое месца было аддадзена вырабу “Мартышка”, персанажу казкі Р.Остэра “38 попугаев”, выкананага у тэхніцы аплікацыі з фетра і прадстаўленага на конкурс удзельніцай студыі “Умелые ручки” ДЦК “Росток”. І трэцяе месца у гэтай намінацыі было прысуджана вырабу “Князь-асілак Менеск”, персанажу беларускіх паданняў, зробленага з выкарыстаннем розных матэрыялаў: паперы, пластыліну і др.
Пераможцы конкурсу будуць адзначаны памятнымі прызамі і дыпломамі. Пазнаёміцца з экспанатамі выставы можна, наведаўшы бібліятэку сямейнага чытання “Верасок”. Таксама фотаздымкі выставачнай экспазіцыі конкурсных работ будуць прадстаўлены на бібліятэчным сайце.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.