21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
Менавіта пад такой назвай “Мова – душа народа” даведачная служба Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча падрыхтавала і правяла Дзень інфармацыіі.
Гэты дзень быў напоўнены мноствам імпрэз і лакацый.
Этнаграфічна-мастацкая экспазіцыя “Беларускі нацыяльны код” прадставіла не толькі кнігі, але і этнаграфічныя артэфакты побыту беларусаў. Найпершай жа нацыянальнай адметнасцю з’яўляецца мова – мілагучная і родная мова нашых продкаў, якую мы павінны захаваць для будучых пакаленняў.
Гэта мова твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. У гэты дзень іх вершы гучалі ў выкананні наведвальнікаў бібліятэкі. Людзі паважанага ўзросту і моладзь з аднолькавым трэпетам душы дэкламавалі радкі, знаёмыя з дзяцінства.
Таксама можна было паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай складанцы “Са мной ты на яве і ў сне…”.
Музычна –паэтычнае відэаасарці “Мова гучыць! Далучайцеся!” стварала святочную атмасферу: на працягу ўсяго дня гучала беларуская музыка і вершы ў даніну павагі і любові да роднай мовы!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.