Мне сёння ўсяго толькі 85…  

размещено в: Новости | 0

 “Мне сёння ўсяго толькі 85, а я хацеў бы запрасіць вас на сваё стагоддзе, каб даказаць, што магу яшчэ працаваць”, – сказаў народны пісьменнік Мікалай Чаргінец на сваім дні нараджэнні.

Яго званні, пасады, грамадскія нагрузкі з лішкам можна падзяліць на многіх. Мікалай Іванавіч з’яўляецца адным з самых папулярных сучасных беларускіх майстроў пяра. Больш за паўсотні яго кніг перакладзены на 18 моў. Высокую адзнаку атрымалі мастацкія кінафільмы, створаныя па раманах пісьменніка.

Супрацоўнікі абанемента цэнтральнай бібліятэкі не маглі прапусціць такую ​​знамянальную дату. Бібліятэкары запрасілі навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М.К.Агінскага і расказалі ім пра аўтара і яго літаратурную дзейнасць.

Прысутных так уразіў жыццёвы і творчы шлях літаратара, што яны з лёгкасцю адказалі на ўсе пытанні віктарыны і беспамылкова назвалі ўсе кнігі Мікалая Чаргінца па вокладках. Больш за ўсё ў дзіцячыя душы запала кніга Аперацыя Кроў, у якой ідзе гаворка пра мінскае гета, дзе ў дзетак ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў фашысты бязлітасна адбіралі кроў для сваіх салдат і афіцэраў.

Юнае пакаленне па-новаму зірнула на беларускую літаратуру і на кнігі Мікалая Чаргінца. Мы ўсе разам віншуем Мікалая Іванавіча і жадаем яму моцнага здароўя, невычэрпнага творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Оставить ответ