Межы Радзімы – месца бязмежнага гераізму

размещено в: Новости | 0

У рамках XXIV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі ў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” прайшла літаратурна-музычная імпрэза Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: прэзентацыя зборнікаў твораў пісьменнікаў Міншчыны “У жыцці была вайна” і альманаха “Граніца літаратурная. Межы Радзімы – месца бязмежнага гераізму”.

Вядучым імпрэзы стаў старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Міхайлавіч Крыванос, які прадставіў альманах «Граніца літаратурная. Межы Радзімы – месца бязмежнага гераізму» да 80-годдзя Вялікай Перамогі».

Ён прачытаў вершы  паэта, дзіцячага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Муравейка Івана Андрэевіча, напісаныя ў гады вайны і некалькі сваіх вершаў.

Таксама выступалі: намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ Рагнед Малахоўскі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі  Ірына Карнаухава, Уладзімір Цанунін, Віктар Сабалеўскі, Тамара Бярэзіна, Галіна Мароз і інш.

Оставить ответ