Медыя-экскурсія

размещено в: Новости | 0

Гарады, як і людзі, – у кожнага свой лёс, свой твар і свой характар. У нашага слаўнага горада гераічная гісторыя, якую мы павінны ведаць і ганарыцца ёй.

23 лістапада супрацоўнікі абанемента правялі медыя-экскурсію “Помнікі на роднай зямлі” для навучэнцаў “Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа”. Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя-віктарына аб помніках і памятных месцах нашага горада. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа сумесна з бібліятэкарам па вуліцах горада. Навучэнцы даведаліся аб значных падзеях горада, пагаварылі аб знакамітых людзях Маладзечна. На прыканцы мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у віктарыне, яны павінны былі назваць, каму і ў гонар якой падзеі быў усталяваны помнік, а таксама, дзе ён знаходзіцца.

Оставить ответ