У нашай краіне першае верасня лічыцца асаблівым днём. Яго называюць Днём ведаў.
Бібліятэкары не змаглі застацца ўбаку ў такі знамянальны дзень. Першага верасня супрацоўнікамі абанемента была праведзена гульня-падарожжа “Ганаруся табой – мая сінявокая Беларусь” для вучняў 9-11 класаў. Мерапрыемства было прысвечана Дню народнага адзінства. У рамках гульні ўдзельнікі паглыбілі веды па гісторыі, геаграфіі, расліннаму і жывёльнаму свету роднай краіны, даведваліся цікавыя факты з жыцця вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Асобая ўвага была нададзена тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з аглядам літаратуры “З Бацькаўшчынай у сэрцы”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.