25 лістапада супрацоўнікі гарадской бібліятэкі–філіяла №1 прэзентавалі навучэнцам каледжа мастацтваў гронку святла паэзіі і прозы Лаурэата Нацыянальнай прэміі Віктара Шніпа «Мая ж душа, як птушка…».
Творчая сустрэча з Віктарам Шніпам планавалася яшчэ ў мінулым годзе, калі паэт, літаратар і перакладчык адзначаў свой 60-гадовы юбілей. Шкада, што эпідэмічная сітуацыя перашкодзіла вочнай сустрэчы з аўтарам, тым не менш бібліятэкары змаглі зацікавіць моладзь своеасаблівай неардынарнай творчасцю Віктара Анатольевіча. Сярод самоты і тугі вершаваных радкоў прабівалася святло юначага кахання і любові да бацькоў і роднага краю. Гераічныя балады пра знакамітых ваяроў Вялікага княства Літоўскага перапляталіся з эмацыйнымі вершаванымі радкамі падарожжаў па сучаснай Вільні, Парыжы і дзеннікавымі запісамі сустрэч на Маладзечанскай зямлі, ствараючы адзіную канву белай зімы, чорнай зямлі і залатога спелага жыта – гісторыі і жыцця беларусаў.
За кнігу «Белае, чорнае, залатое» паэт атрымаў Нацыянальную прэмію 2021 года у галіне літаратуры і мастацтва за лепшую кнігу паэзіі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.