«Матчына хата заўсёды багата»

размещено в: Новости | 0

Супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі свята “Матчына хата заўсёды багата”, якое было прысвечана Дню маці і Дню пажылога чалавека.

У кожнага чалавека з выразам «бацькоўская хата» узнікаюць свае асацыяцыі. Для некага гэта кватэра ў шматпавярховым доме, для іншага – драўляны дом ля старых бяроз. Успамінамі пра сваю родную хату ў гэты вечар падзяліліся члены клуба «Кніжны гурман».

Аб роднай хаце, якая знаходзіцца ў вёсцы Гаеўцы Маладзечанскага раёна, распавядала Карпенка Маргарыта Васільеўна. Пра традыцыі і побыт украінскай хаты прысутныя даведаліся з выступлення ўраджэнкі Чарнігаўшчыны Макарчык Надзеі Васільеўны. Успамінамі пра дом на Урале падзялілася Гойдзіна Наталля Віктараўна. Сваёй малой радзіме засценку Волма прысвяціла сваё выступленне Тэреса Станіславаўна Шукіна.

Вялікую цікавасць выклікала выстава-інсталяцыя “Родная хата”, дзе дэманстраваліся старадаўнія рэчы, якія чытачы захавалі як памяць аб родных мясцінах.

Арганізатарамі мерапрыемства была прапанаваны літаратурныя і музычныя віктарыны “Бабульчына скрыня”, “Старадаўнія прынады ў гаспадарцы”, “Спяваем пра дом”.

Напрыканцы мерапрыемства удзельнікаў чакала прэзентацыя “Сямейныя рэцэпты страў”.

На вечарыне гучалі музычныя творы ў выкананні ўзорнага ансамбля «Сугучча» ДУА “Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў”, творчага калектыва “Спявай душа” і выхаванцаў дудара С. Ярука вучняў ДУА “Сярэдняя школа №14”.

 

Оставить ответ