20 лютага ў памяшканні ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна” прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Матчына мова вуснамі жанчыны”, якая была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Арганізатарамі гасцёўні былі ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”, ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча» і раённая арганізацыя грамадскага абъяднання “Беларускі саюз жанчын”.
У ёй прынялі ўдзел наступныя паэтэсы: Атрошанка Таццяна Аляксандраўна, Аўсяннікава Тамара Іванаўна, Бунта Тамара Пятроўна, Капуцкая Святлана Васільеўна.
Аўтары з задавальненнем дэкламавалі свае вершы і эссэ, а слухачы мелі магчымасць пачуць родную мову.
Праграму аздобілі сваімі спевамі: удзельнікі аматарскага аб’яднання “Бабулі 21 стагоддзя” і этнаграфічнага клуба “Кола”.
Для прысутных была аформлена кніжная выстава “Свята роднага слова”.
Няхай жа і надалей мова крочыць разам з намі па жыцці!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.