Маркаўская зямля – зямля натхнення і творчасці

размещено в: Новости | 0

“Зямля натхнення і творчасці. Маркаўскі край” – так называлася чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту “Активное долголетие”, падрыхтаванае сумесна з даведачнай службай бібліятэкі ў рамках праекту “Беларусь – мая краіна!”. Яно было прысвечана творчым людзям маркаўскага рэгіёну. Кіраўнік універсітэту Гайковіч Н.С. пачынала свой працоўны шлях у Маркаўскай сярэдняй школе, працавала настаўнікам нямецкай мовы, таму пра гэты рэгіён і яго таленавітых людзей яна знае не па чутках.

Па яе запрашэнню  вядомы краязнаўца і пісьменнік М.М.Казлоўскі выступіў са змястоўнай і цікавай лекцыяй аб жыцці і творчасці паэтаў маркаўскага рэгіёну Юльяна Сергіевіча, Галіны Асіповіч і Таццяны Сапач. Кніжная выстава-партрэт “Голас далёкай маладосці” была прапанавана да ўвагі слухачоў.

Другая частка імпрэзы была прысвечана творчасці народнага фальклорнага ансамбля “Маркаўчанка”, якому, дарэчы, споўнілася ўжо 55 год. Аднаіменныя слайд-прэзентацыя і выстава-фотагалерэя, падрыхтаваныя даведачнай службай бібліятэкі, суправаджаліся расповедам цяперашняга кіраўніка ансамбля Марыі Венеамінаўны Баран, якая рассказала аб гісторыі стварэння калектыву, яго стваральньцы В.Н. Зікуновай, аб выступленнях і творчых планах.

Самадзейныя артысты ансамбля выканалі некалькі песень: “Чырвоная вішня”, якая расчуліла слухачоў да слез, а на завяршэння – гімн вёскі Маркава. Бурныя апладысменты і шчырая падзяка былі ім узнагародай!

Оставить ответ