7 красавіка 1948 года была заснавана Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя. Таму менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце штогод святкуюць Сусветны дзень здароўя.
Спецыялісты цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча правялі марафон здароўя.
6 красавіка для навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў бібліятэкары падрыхтавалі медыявіктарыну «Курс на здаровы лад жыцця». Адказваючы на яе пытанні, вучні даведваліся аб сакрэтах захавання здароўя: рэжыме дня, правільным харчаванні, спорце, гігіене, адмове ад шкодных звычак, станоўчых эмоцыях і гартаванні.
7 красавіка, сумесна з ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна», супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульнявую праграму «Соблазн велик, но жизнь дороже». У гульнявой форме хлопцы атрымлівалі інфармацыю пра тое, колькі шкодных рэчываў знаходзіцца ў цыгарэце, чаму цікаўнасць часам прыводзіць да залежнасці, што такое папкорнавая хвароба лёгкіх і чаму ў многіх краінах энергетыкі прадаюцца ў аптэках па рэцэпце.
Таксама 7 красавіка для чытачоў абанемента была арганізавана віктарына «Новое поколение – здоровое продвижение». На працягу ўсяго дня наведвальнікі бібліятэкі адказвалі на тэматычныя пытанні рознага ўзроўню складанасці, якія тычыліся нюансаў анатоміі чалавечага арганізма, актуальных метадаў падтрымання і захавання здароўя. Кожны жадаючы, зацікаўлены ў вядзенні здаровага ладу жыцця, мог прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне і адкрыць для сябе нешта новае. У канцы ўсім удзельнікам віктарыны ўручаліся салодкія прызы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.