Сёлетні першы маршрут акцыі “Маладзечаншчына літаратурная” праходзіў праз аграгарадок Аляхновічы.
У чытальнай зале вясковай бібліятэкі на сустрэчу з пісьменнікамі сабраліся настаўнікі, вучні Аляхновіцкай школы, мясцовыя жыхары. Удзельнікі акцыі “Маладзечаншчына літаратурная” Тамара Бярэзіна, Лідзія Гардынец, Аляксандр Хазянін, Аксана Ярашонак і Міхась Казлоўскі вялі размову пра літаратуру, пра неабходнасць ведаць родныя карані,пазнаёмілі прысутных не толькі са сваёю творчасцю, але і аўтараў, творы якіх увайшлі ў зборнік “Там, дзе Уша серабрыцца”, адказалі на пытанні прысутных. Напрыканцы сустрэчы старшыня сельсавета Ганна Фурс падзякавала пісьменнікаў за цікавую сустрэчу, пажадала творчых поспехаў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.