Сёлетні маршрут акцыі ”Маладзечаншчына літаратурная” праходзіў праз Гарадок.
У ёй бралі ўдзел пісьменнікі Тамара Бярэзіна, Валерый Хіхіч , Тамара Аўсянікава і бард Юрый Бялоў. Спачатку удзельнікі акцыі наведалі гісторыка-літаратурны музей і археалагічныя помнікі – гарадзішча і селішча, а потым завіталі ў гарадокскую школу. На сустрэчу з пісьменнікамі прыйшлі вучні, настаўнікі, работнікі культуры, мясцовыя жыхары. Супрацоўнік бібліятэкі, пісьменнік Міхась Казлоўскі распавядаў пра зборнік “Там, дзе Уша серабрыцца. Маладзечаншчына літаратурная”, звярнуў увагу на творчасць некаторых з яго аўтараў.
Тамара Бярэзіна, Валерый Хіхіч і Тамара Аўсянікава пазнаёмілі прысутных са сваімі творамі, а Юрый Бялоў прадставіў аўтарскія песні. Пасля заканчэння мерапрыемства госці наведалі сельскую бібліятэку.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.