Чарговы маршрут акцыі “Маладзечаншчына літаратурная” праходзіў праз вёску Хажова. Пісьменнікі Марыя Шабанец, Тамара Аўсяннікава і Міхась Казлоўскі завіталі ў бібліятэку аграгарадка і Дом культуры. На сустрэчу з імі ў прасторнай утульнай зале сабраліся настаўнікі і вучні мясцовай школы.
Распачаў мерапрыемства Міхась Казлоўскі, які пазнаёміў прысутных з кнігамі выбраных твораў “Крывіцкія руны: Беларускі культурна –асветны мацярык у Латвіі”, укладальнікам якіх ён з’яўляецца.
Тамара Аўсяннікава вяла гаворку пра любоў да роднай зямлі, бацькоў, творчасць. Прапанавала ўвазе слухачоў вершы “Моладзі”, “Мая мова”, “Жыццё паэткі”, дзіцячыя і жартаўлівыя паэтычныя творы.
Марыя Шабанец прадставіла паэтычны зборнік “Рэха”. Пісьменніца рыхтуе да друку аповесць-казку “Пасланцы цмока”, песні з якой прагучалі ў яе выкананні.
Наступны маршрут акцыі пройдзе праз Турэц- Баяры.







Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.