Маладзечаншчына літаратурная. Турэц-Баяры

размещено в: Новости | 0

Скразной тэмай творчай сустрэчы, якая праходзіла ў рамках акцыі “Маладзечаншчына літаратурная” і Года малай радзімы, стала любоў да радзімы і роднай мовы. У Турэц-Баярскую сельскую бібліятэку завіталі пісьменнікі Ала Клямянок, Лідзія Гардынец, Міхась Казлоўскі. Жыхары вёскі, вучні школы і настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца не толькі са зборнікам “Там дзе Вуша серабрыцца”, але непасрэдна з яго аўтарамі і складальнікам. Міхась Казлоўскі коратка распавядаў пра выданне, у якое ўвайшлі проза, паэзія, публіцыстыка і пераклады пісьменнікаў, дзейнасць і жыццё якіх звязаны з Маладзечаншчынай, прадставіў гасцей.

Пад час сустрэчы ў зале гучала жывое беларускае паэтычнае слова. Ала Клямянок і Лідзія Гардынец пазнаёмілі слухачоў з асноўнымі тэмамі сваёй творчасці, прачыталі свае лепшыя вершы. У выкананні Алы Клямянок гучалі аўтарскія песні і на словы іншых беларускіх паэтаў.

На памяць аб сустрэчы можна было набыць кнігі і атрымаць аўтограф.

Оставить ответ