”Маладзечаншчына літаратурная. Палачаны”

”Маладзечаншчына літаратурная. Палачаны”

размещено в: Новости | 0

Чарговы маршрут акцыі  ”Маладзечаншчына літаратурная” праходзіў праз вёску Палачаны.

У вясковай бібліятэцы сабраліся настаўнікі, вучні старэйшых класаў мясцовай школы, работнікі культуры, аматары паэтычнага слова. У пачатку мерапрыемства М.М. Казлоўскі пазнаёміў прысутных са зборнікам “Там, дзе Уша серабрыцца”, з гісторыяй яго стварэння, творчасцю некаторых яго аўтараў.

Паэты Тамара Аўсянікава, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна чыталі вершы, вялі гутарку пра любоў да Айчыны, павагу да родных каранёў, неабходнасць ведання сваіх вытокаў.

 

 

Оставить ответ