Пасля летняга перапынку быў працягнуты маршрут літаратурнай акцыі “Маладзечаншчына літаратурная”. Ён прайшоў праз вёску Маркава.
На сустрэчу з пісьменнікамі-маладзечанцамі Тамарай Бярэзінай, Аляксандрам Хазяніным і Тамарай Аўсяннікавай ў бібліятэку прыйшлі настаўнікі і вучні Маркаўскай сярэдняй школы. Гаворка вялася пра тое, што блізка і дорага сэрцу кожнага беларуса – бацькоўскі кут, сцяжынкі дзяцінства, усё, што ўвасабляе ў сабе вялікае слова “Радзіма”. Удзельнікі сустрэчы знаёмілі прысутных са сваімі творамі, ўражаннямі пра XXV Рэспубліканскі Дзень беларускай пісьменнасці ў Іванаве падзяліўся яго ўдзельнік Аляксандр Хазянін. Укладальнік кнігі “Там, дзе Уша серабрыцца: Маладзечаншчына літаратурная” Міхась Казлоўскі коратка распавёў пра гісторыю яе стварэння і пра некаторых аўтарах, творчасць якіх прадстаўлена на старонках зборніка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.