Чарговы маршрут акцыі “Маладзечаншчына літаратурная” праходзіў праз вёску Лебедзева. Пісьменнікі завіталі ў Лебедзеўскую сярэднюю школу, дзе сустрэліся з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі. На пачатку сустрэчы Міхась Казлоўскі зрабіў невялікі агляд літаратурнага жыцця Маладзечаншчыны, пазнаёміў прысутных з некаторымі паэтычнымі творамі са зборніка “Там, дзе Уша серабрыцца”. Лідзія Гардынец вяла гутарку пра каштоўнасць беларускага слова, беражлівыя адносіны да роднай мовы, чытала вершы.
Ала Клемянок, акрамя добрых вершаў, піша яшчэ і музыку. У яе выкананні прагучалі песні, адна з іх на верш лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Мар’яна Дуксы “Птушка вечнасці – душа”. Увазе слухачоў Ала Леанідаўна прапанавала і пародыі, якія выклікалі пазітыўны настрой і добрыя ўсмешкі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.