“Маладзечаншчына літаратурная. Гранічы.”

“Маладзечаншчына літаратурная. Гранічы.”

размещено в: Новости | 0

Красавіцкі маршрут акцыі “Маладзечаншчына літаратурная” праходзіў праз вёску Гранічы.

Пісьменнікі завіталі ў Граніцкую інтэграваную бібліятэку і базавую школу, дзе была падрыхтавана літаратурна-музычная праграма “Люблю цябе, пяю табе, маёй малой радзімы краю”. Тамара Бярэзіна пазнаёміла прысутных з вершамі са сваёй кнігі “Карані і галіны”, вяла гаворку пра неабходнасць цікавасці да гісторыі свайго роду, сваіх каранёў. Выступленне Алы Клемянок праходзіла ў гульнёвай форме. Гучалі не толькі вершы, але і песні ў яе выкананні, вялася жартоўная варажба.

Настаўнікі і вучні школы таксама падрыхтавалі вершы і песні, прысвечаныя малой радзіме.

Оставить ответ