“Маладзечаншчына літаратурная. Выверы”

размещено в: Новости | 0

Першы маршрут акцыі “”Маладзечаншчына літаратурная” 2019 года прайшоў праз вёску Выверы. На сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі Выверскага вучебна-педагагічнаго комплекса завіталі пісьменнікі Тамара Аўсянікава, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна і Міхась Казлоўскі.

Шчырую размову з маладым чытачом вяла Тамара Аўсянікава. Гаворка ішла пра асноўную жыццёвую каштоўнасць – сям’ю, гучалі байкі, дзіцячыя вершы. Яе верш “Заклік да моладзі” атрымаў гарачы водгук у сэрцах слухачоў.

Выступленне Тамары Бярэзінай, як заўсёды, вызначалася патрыятычным настроем. Яе творы заўсёды прасякнуты любоўю да малой радзімы, вучаць разуменню непаўторнасці тых мясцін, дзе нарадзіўся.

Лідзія Гардынец чытала дзіцячыя вершы, якія ўключаны ў зборнік “Там, дзе Уша серабрыцца. Маладзечаншчына літаратурная”. Увазе слухачоў былі прапанаваны і пераклады расійскай дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто, вершы зімовай тэматыкі.

Сустрэчу завяршыў Міхась Казлоўскі вершам нашага зямляка Кастуся Цыбульскага “Сказ пра ката”, які вучыць любіць і паважаць роднае.

 

Оставить ответ