Маладзечанскі раён: вядомы і невядомы

размещено в: Новости | 0

9 кастрычніка ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшоў гісторыка-краязнаўчы экскурс “Маладзечанскі раён: вядомы і невядомы”, прымеркаваны да 85-годдзя Маладзечанскага раёна.

На мерапрыемства была запрошана архівіст установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна” Марыя Іванаўна Мечкоўская. Марыя Іванаўна расказала аб ўтварэнні раёна, асноўных вехах яго гісторыі, вядомых людзях, ўраджэнцах раёна і тых, лёс якіх быў звязаны з маладзечаншчынай.

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 20 верасня 1944 года Вілейская вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую, а Маладзечна аднесена да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 20 студзеня 1960 года Маладзечанская вобласць была скасавана, Маладзечанскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці. 31 мая 2005 года Маладзечанскі раён і горад Маладзечна аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечне.

Прысутныя з цікавасцю слухалі аповяд, які суправаджаўся паказам медыяпрэзентацыі.

Оставить ответ