Набліжаецца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Беларусі і краінах былога СССР Дзень Перамогі па праву з’яўляецца адным з нямногіх подлінна ўсеагульным святам.
Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная, святая. Яна напоўнена хвалюючай трагедыяй перажытага беларускім народам на шляху да Вялікай Перамогі.
У Беларусі няма ніводнай сям’і, якой так ці інакш не даткнулася б вайна. Пагэтаму ў душы кожнага жыхара Беларусі, незгадваючы на ўзрост, сацыяльнае палажэнне, рэлігійную і нацыянальную прыналежнасць беражна сберагаецца памяць аб паўшых і жывых абаронцах Айчыны. Можна без перабольшвання сказаць: іх ратны і працоўны подзвіг залог нашага сёнешнега мірнага існавання.
Няма больш мірнай прафесіі, чым бібліятэкар, таму ў успамінах аб вайне служыцелі кнігі як правіла не ўпамінаюцца. Не прабуючы перакроіць злажыўшыеся стэрыятыпы, папрабуем замовіць добрае слова ў памяць аб тых, хто прысвяціў сябе высокароднай кніжнай справе, а у гады Вялікай Айчыннай вайны зрабілі ўсё магчымае для набліжэння Перамогі.
Асобую даніну павагі і ўдзячнасці хочацца аддаць тым жанчынам, якія у гады вайны плячом да пляча з мужчынамі уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.
Маладзечанская раённая цэнтральная бібліятэка, якая ў гэтым годзе таксама адзначае свой 65-гадовы юбілей, можа ганарыцца сваімі былымі работнікамі: жанчынамі-удзельніцамі вайны, прысвяціўшых сябе ў мірны час бібліятэчнай рабоце. Гэта МАСКВІЧОВА НІНА МАКАРАЎНА (франтавічка), БАБУШКІНА ГАННА МІХАЙЛАЎНА і ФІЛІПАВА КЛАРА ЛЯВОНЦЕЎНА (партызанкі). Прызваныя прыродай прадаўжаць жыццё, яны адстаівалі гэта вялікае права і доўг на мірнае неба для Радзімы. Слаўныя жанчыны, гераіні, берагіні жыцця…
Нягледзячы на аддаленасць часу цікавасць да падзей вайны не змяншаецца. У сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню, адбудуцца паўсюдна.
ФІЛІПАВА КЛАРА ЛЯВОНЦЕЎНА
(1927 -2023)
Клара Лявонцьеўна Філіпава нарадзілася ў 1927 годзе ў райцэнтры Лоеў Гомельскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной, разведчыцай штаба партызанскай брыгады «За Радзіму». За баявыя мужнасць і адвагу ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “3а адвагу”, “3а баявыя заслугі”, «Партызану Вялікай Айчыннай вайны II ступені», а таксама шматлікімі юбілейнымі медалямі.
У мірны час з 1945 года яе жыццё было звязана з Маладзечанскім рэгіёнам. Працавала ў Маладзечанскім абласным радыёкамітэце (рэдактарам апошніх паведамленняў), настаўніцай Беніцкай сямігодкі, загадчыцай Палачанскай сельскай бібліятэкі, старшынёй Палачанскага сельскага Савета, інструктарам арганізацыйнага аддзела райкама і гаркама партыі. На працягу 22 год узначальвала Маладзечанскую фабрыку мастацкіх вырабаў, пры гэтым цягам 20 год паспяхова сумяшчала дырэктарскую пасаду з работай у гарадскім Савеце дэпутатаў, узначальваючы пастаянную дэпутацкую камісію па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні. За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “3а працоўную доблесць”.
Актыўнай жыццёвай пазіцыяй, клопатам і ўважлівымі адносінамі да людзей Клара Лявонцьеўна заслужыла павагу і аўтарытэт у маладзечанцаў. Ёй з поўным правам ў 1986 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна».
Нават на заслужаным адпачынку Клара Лявонцьеўна ніколі не адыходзіла ад грамадскіх спраў. Была намеснікам старшыні жаночага савета горада, стаяла ля вытокаў стварэння гарадской ветэранскай арганізацыі. На працягу 20 год была членам прэзідыума, намеснікам старшыні, а затым старшынёй гарадскога савета ветэранаў.
Пасля аб’яднання гарадской і раённай арганізацый з’яўляецца членам прэзідыума раённага савета ветэранаў, дзе яна з поспехам выконвае важную і адказную работу. Дзякуючы яе публікацыям у «Маладзечанскай газеце» і на радыё, жыхары Маладзечаншчыны даведваюцца пра многіх дастойных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, заслужаных людзей горада і раёна.
Нягледзячы на ўзрост, Клара Лявонцьеўна застаецца душэўнай, прывабнай, ініцыятыўнай і энергічнай жанчынай. Яна клапатлівая маці трох дзяцей, бабуля пяці ўнукаў і прабабуля трох праўнукаў.
МАСКВІЧОВА НІНА МАКАРАЎНА
(1923-2010)
Ніна Макараўна Масквічова нарадзілася 22 сакавіка 1923 года ў Полацку Пасля заканчэння сярэдняй школы працавала старшай піянерважатай у адной са школ горада. У 1940 годзе стала студэнткай Віцебскага педінстытута. Калі пачалася вайна, была эвакуіравана ў Чэлябінскую вобласць, працавала рабочай артарсенала ваеннага завода, але ўвесь гэты час імкнулася пайсці на фронт. У кастрычніку 1943 года яна – камсорг роты 36-га асобнага пражэктарнага батальёна проціпаветранай абароны Заходняга, затым Паўднёва-Заходняга франтоў.
Камсамольскім важаком Ніна Макараўна прайшла па дарогах вайны да жніўня 1945 года. За баявыя заслугі ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі”, «За Перамогу над Германіяй» і 19 юбілейнымі медалямі.
Пасля вайны Н.М. Масквічова працавала загадчыцай дзіцячага аддзела чытальнай залы Полацкай абласной бібліятэкі, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Полацкага ГК КПБ, вучылася ў Рэспубліканскай вышэйшай партыйнай школе, загадвала парткабінетам, аддзелам прапаганды і агітацыі Маладзечанскага РК КПБ. З 1969 па 1979 год працавала намеснікам старшыні Маладзечанскага райвыканкама, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак.
За працоўныя заслугі Н.М. Масквічова ўзнагароджана медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, аблвыканкама, райвыканкама. Пасля выхаду на пенсію каля 10 гадоў працавала ў раённай бібліятэчнай сістэме.
Ніна Макараўна ўнесла вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё нашага раёна, была прыкладам для тых, хто спадзяецца на ўласныя сілы ў дасягненні пастаўленых задач, хто сваёй настойлівай працай і шчырымі адносінамі да людзей імкнецца заслужыць павагу.
Заўсёды дружалюбная, аптымістычная, з усмешкай на твары — такой Ніна Макараўна застанецца ў нашых сэрцах.
БАБУШКІНА ГАННА МІХАЙЛАЎНА
(1915-1990)
Дзяцінства і юнацтва Ганны Міхайлаўны супалі з грамадзянскай вайной і гадамі першых савецкіх пяцігодак. Яна была ўдзельнінай гарачых будняў камсамольцаў 30-х гадоў, рана зведала партыйную сталасць.
Нарадзілася Г.М.Бабушкіна ў 1915 годзе ў вёсцы Калодліва Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1932 годзе стала членам Ленінскага камсамола, у 1939 годзе ўступіла ў рады Ленінскай партыі камуністаў. Працавала загад-чыцай Цімкавіцкай бібліятэкі, затым — загадчыцай дома адпачынку ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. 3 1940 го-да да пачатку Внлікай Айчыннай вайны выконвала абавязкі тэхнічнага сакратара Брэсцкага гаркома партыі.
У першыя гады вайны Ганна Міхайлаўна стала інструктарам-інфарматарам Брэсцкага падпольнага ГК КПБ, затым была разведчыцай партызанскага атрада 1 Мая Першамайскай брыгады, намеснікам камісара атрада імя Будзённага брыгады «XXV год БССР» па камсамолу (на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці), сакратаром падпольнага Баранавіцкага гаркома камсамола. Сваёй мужнасцю і адвагай пры выкананні баявых заданняў, гутаркамі з моладдзю яна ўсяляла веру ў хуткую перамогу, заклікала савецкіх людзей граміць нянавіснага ворага.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Г.М.Бабушкіна доўгі час працуе ў Баранавічах: сакратаром гаркома камсамола, намеснікам старшыні гарвыканкома. Але больш за ўсё па душы быў культурны фронт. Менавіта таму ў 1953 годзе завочна закончыла Ленінградскі бібліятэчны інстытут.
Працавала намеснікам дырэктара гарадской бібліятэкі ў Баранавічах, загадчыцай раённай бібліятэкі ў Нясвіжы, метадыстам абласной бібліятэкі ў Магілёве.
3 1957 года Ганна Міхайлаўна Бабушкіна жыла і працавала ў Маладзечне: бібліятэкарам, загадчыцай аддзела абслугоўвання абласной бібліятэкі, загадчыцай гарадской дзіцячай бібліятэкі, дырэктарам кінатэатра «Радзіма». бібліятэкарам гарадской бібліятэкі. Г. М. Бабушкіна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці; часта выступала перад моладдзю і школьнікамі, вяла актыўную ваенна-патрыятычную работу па выхаванню падрастаючага лакалення
На ўсіх участках работы Г.М.Бабушкіну вызначалі адданасць справе, высокая адказнасць, чуласць і блізкасць да людзей. |
Лёс быў шчодрым да Г.М.Бабушкінай. Шчодрым і на радасці і гора. I цяжка сказаць, чаго было больш у яе жыцці — першага, ці другога. Але, галоўнае ў тым, якім яна была чалавекам. Ганна Міхайлаўна выйшла пераможцай з горана выпрабаванняў усіх цяжкасцей жыцця і барацьбы. Яны, гэтыя цяжкасці. яшчэ больш загартоўвалі яе асноўныя рысы характару — настойліваць, нястомнасць, сумленнасць і прынцыповасць, неадольнае імкненне несці людзям дабро і радасць
Радзіма высока ацаніла заслугі Г.М.Бабушкінай. Яна ўзнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, шматлікімі медалямі.