Майстар сатыры – Кандрат Крапіва

размещено в: Новости | 0

14 красавіка ў бібліятэку-філіял №1 зноў завіталі навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў разам са сваёй настаўніцай беларускай літаратуры і мовы Ларысай Мікалаеўнай Яркевіч. На гэты раз сустрэча адбылася з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы: класіка беларускай сатыры. Была падрыхтавана літаратурна-пазнавальная праграма “Майстар сатыры – Кандрат Крапіва”.

Ужо ўвайшло ў добрую традыцыю на падобных мерапрыемствах на пачатку прагляд фільма, прысвечанага юбіляру, потым бібліятэкар Марыя Кароль падзялілася цікавымі фактамі з жыццёвай і творчай біяграфіі пісьменніка. Але самым карысным і запамінальным вопытам для будучых акцёраў і мастакоў з’явілася прапанова тэатральнай пастаноўкі верша К.Крапівы “Дзве кумы” і байкі “Шляхі да ісціны”. І нада адзначыць, што абедзве “тэатральныя трупы” справіліся з гэтым заданнем на “выдатна”.

 

Оставить ответ