9 чэрвеня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі ў рамках абласной патрыятычнай акцыі “Папулярызацыя Дзяржаўнай сімволікі” правяла майстар-клас “Квітней мая Беларусь”.
Дзецям было прапанавана зрабіць кампазіцыю, якая складаецца з яблыневай кветкі і чырвона-зялёнай стужачкі. Гэтая кампазіцыя стала сімвалам патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».
Яблыневая кветка – гэта сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраджэння і пачатку новага жыцця, а чырвона-зялёная стужка – гэта колер сцяга Рэспублікі Беларусь.
Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у майстар-класе і ва ўсіх атрымаліся вельмі прыгожыя бутаньеркі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.