13 чэрвеня, ў рамках перадфестывальнага тыдня (напярэдадні ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”), cупрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча правялі літаратурную гасцёўню “Майстар ваеннай прозы”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.
Бібліятэкары паведамілі аб ролі і значэнні Васіля Быкава і яго творяў ў развіцці беларускай літаратуры, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў. Праз мультымедыйную прэзентацыю дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў Васіля Быкава. Таксама прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, ім расказалі падрабязней пра галоўныя моманты жыцця майстра пяра. Моладзі быў прадстаўлены буктрэйлер па творы “Жураўліны крык”, які падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі. У канцы мерапрыемства госці бібліятэкі прынялі ўдзел у віктарыне.
Падрабязней даведацца пра жыццё і творчасць майстра ваеннай прозы прыйшло больш за паўсотні юнакоў і дзяўчат.
Дзякуючы тэматычнай выставе на абанементе бібліятэкі можна было пазнаёміцца з творчасцю Васіля Быкава, а таксама з творамі аб жыцці і дзейнасці пісьменніка.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.