Магістр здзіўлення: 65 гадоў Уладзіміру Ягоўдзіку

размещено в: Новости | 0

14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Іванавічу Ягоўдзіку спаўняецца 65 гадоў.

Уладзімір Ягоўдзік – празаік, драматург, галоўны рэдактар часопісаў “Бярозка” (1997–2003) і “Лесавік” (1995–2010). Лаўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994). Аўтар кніг для дзяцей “Янка і Ружа, “Дзівосны карабель”, “Сем цудаў Беларусі” і інш. Заснаваў серыю аўтарскіх фотакніг “Скарбы Радзімы” (2008–2018), прысвечаных прыродзе Беларусі.

Нарадзіўся 14 лютага 1956 года ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ імя У.I.Леніна. Дэбютаваў у друку ў 1972 г. вершамі.

Цікавымі з’яўляюцца яго творы пра звяроў і птушак, кнігі пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек.

Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічаюць кніжныя выставы, падрыхтаваныя бібліятэкамі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.

 

Оставить ответ