Літаратурны квэст “Міхасёвы прыгоды”

размещено в: Новости | 0

Літаратурны квэст па паэме Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды”, правялі 24 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №1. Паўдзельнічаць у ім выказалі жаданне навучэнцы 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна”. Дзве каманды “Даследчыкаў” і “Падарожнікаў” з імпэтам змагаліся, каб першымі прайсці ўсе шэсць “прыгод” і атрымаць жаданы прыз. У “Садова-агароднай” прыгодзе трэба было адгадаць загадкі з “дрэва ведаў”, назбіраць і пачысціць гародніну для баршчу, у ”Азёрнай” – налавіць з возера рыбы, адшукаць і размаляваць залатую рыбку, а ў “Лясной” прыгодзе назбіраць грыбоў ды ягад. Акрамя гэтага трэба было паспець з’ездзіць у “Горад” і адгадаць маркі машын і пералічыць па відах разнастайную сучасную тэхніку. Але ж найбольшую цікавасць выклікала “Міхасёва кінастудыя”, на якой самастойна трэба было зняць на камеру мабільнага тэлефона відэа “Міхасёвы прыгоды”. Не ўсе этапы прыгод паспелі прайсці каманды. Пераможцаў жа вызначалі па колькасці атрыманых ад вядучага жалудоў, за кожнае выкананае заданне, а прыз капітаны падзялілі пароўну ўсім удзельнікам квэсту.

Оставить ответ