У 2024 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. К юбілею знакамітага беларускага і сусветна вядомага пісьменніка, 23 чэрвеня, ў сельскай бібліятэцы в. Краснае прайшоў літаратурны вечар “Я перад Вамі з памяццю сваёй…”. Мерапрыемства праведзена для старшакласнікаў летняга лагера кругласутачнага знаходжання.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з складанай судьбой пісьменніка, ён жа адзін з тых, хто перажыў цяжары ваеннага часу. Дзеці даведаліся аб яго франтавым лёсе і творчым станаўленні. Таксама праглядзелі некалькі буктрэйлераў да кінафільмаў, якія зняты па творах В.Быкава – “Жураўліны крык” и “Альпійская балада”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Летапісец вайны”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.