Прэзентацыю аўтараў і кніг “Літаратурных прэмій 2019 года” арганізавалі супрацоўнікі абанемента Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя. М.Багдановіча для навучэнцаў Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Іх увазе былі прадстаўлены кнігі аўтараў – лаўрэатаў найбольш прэстыжных замежных, расійскіх і нацыянальных прэмій Рэспублікі Беларусь.
Нобелеўская прэмія у 2019 годзе была ўручана адразу двум аўтарам: за 2018 год польскай пісьменніцы Вользе Такарчук, за 2019 год – аўстрыйцу Петэра Хандке.
Французскі пісьменнік Жан-Поль Дюбуа атрымаў Ганкураўскую прэмію – нацыянальную ўзнагароду ў галіне літаратуры за сваю кнігу “Не ўсе людзі жывуць аднолькава”. У шорт-лісце разам з Дюбуа таксама былі прадстаўлены бельгійская пісьменніца Амелі Нотомб за раман “Смага” і французскія аўтары Жан-Люк Коаталем (“Доля сына”) і Аліўе Ролен (“Знешні свет”).
Букераўская прэмія 2019 г. была ўручана адразу двум аўтарам – Маргарет Этвуд за раман “Запаветы” – сіквел рамана “Рассказа служанкі”, на аснове якога быў зняты аднайменны серыял, а Бернардыні Эварыста стала першай чарнаскурай пісьменніцай, якая атрымала гэту узнагароду.
У лік іншых літаратурных прэмій увайшлі – Пулітцэраўская прэмія (англ. Pulitzer Prize), “Нацыянальны бэстсэлер – 2019 “, Прэмія “Вялікая кніга”, Літаратурная прэмія “Ясная Паляна” і інш. 1 верасня 2019 г. у Слоніме адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” за творы, напісаныя ў 2018 годзе. У намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” пераможцам стаў Мікола Маляўка за зборнік вершаў “Сланечнiк”. Пераможцам у намінацыі “Лепшы твор прозы” стаў аўтар кнігі “Геній” Алег Ждан. Лепшым публіцыстычным творам названа кніга “VALE!” Віктара Хурсіка.
Кніга Святланы Калядка “Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі” названа лепшай у намінацыі літаратурнай крытыкі. У намінацыі “Лепшы дэбют” з кнігай “Сэрца Сакре” перамагла Станіслава Умец, а ураджэнец Слонімскага раёна Уладзімір Ягоўдзік – у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (“Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач” і “Кветкі дзівасілу”).
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.