У сакавіку 2017 года вядомы беларусскі пісьменнік Сяргей Фёдаравіч Давідовіч перадаў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” камплект 6-томнага літаратурна-мастацкага выдання сваіх твораў у цудоўным мастацкім і паліграфічным афармленні.
Паэмы, казкі, вершы, аповесці, апавяданні, замалёўкі, якія ўвашлі ў збор твораў, напоўнены гістарычнай праўдай, глыбокім філасофскім роздумам і развагай пра лёс Беларусі, шчымлівай лірыкай і трапным гумарам. Ілюстрацыі да кніг зрабіў сам аўтар. Сяргей Фёдаравіч – аўтар шматлікіх празаічных кніг, паэтычных зборнікаў. Многія яго вершы пакладзены на музыку. Калектыў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” выказвае сардэчную ўдзячнаcць Давідовічу Сяргею Фёдаравічу за яго каштоўны падарунак і жадае шаноўнаму аўтару моцнага здароўя і творчага натхнення.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.