Літаратурна-краязнаўчая віктарына

размещено в: Это интересно | 1

Да 630-годдзя з дня заснавання горада Маладзечна супрацоўнікі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” праводзяць літаратурна-краязнаўчую віктарыну. Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя.

Парадак і ўмовы ўдзелу ў віктарыне:

Правядзенне віктарыны абмежавана вызначаным тэрмінам, пасля заканчэння якога падводзяцца вынікі і выяўляюцца пераможцы. Вынікі віктарыны адлюстроўваюцца на сайце.

Для таго, каб прыняць удзел у віктарыне, неабходна ў перыяд з 15 сакавіка 2018 года да 20 красавіка 2018 года ўключна зрабіць наступнае:

1. Зарэгістравацца на сайце альбо ўвайсці па ўжо зарэгістраваных параметрах.

2. Увайсці на старонку віктарыны на сайце, адказаць на пытанні (напрыклад, «1a, 2b, 3c» i гэтак далей) і апублікаваць іх у каментарыях пад віктарынай.

3. За правільныя адказы ўдзельніку будут налічвацца балы. (Па аднаму балу за кожны правільны адказ.)

Арганізатар і аператар віктарыны не нясуць адказнасці за тэхнічныя збоі, якія адбыліся не па іх віне.

23 красавіка 2018 года на старонцы віктарыны будуць апублікаваны правільныя адказы і вынікі конкурсу. Першых 5 пераможцаў, якія атрымаюць найбольшую колькасць балаў, чакаюць прызы.

Парадак i тэрмiны ўручэння прызоў

На працягу 7 (сямі) дзён з моманту публікацыі імёнаў пераможцаў на сайце арганізатар накiроўвае кожнаму з іх апавяшчэнне на электронны адрас удзельніка, пазначаны пры рэгістрацыі на сайце.

Арганізатар і аператар не нясуць адказнасці за непрадстаўленне апавяшчэння, калі ўдзельнікам прадастаўлены няправільныя кантактныя дадзеныя, ці па іншых прычынах, якія знаходзяцца па-за сферай кантролю арганізатара.

Уручэнне прызоў пераможцам будзе праводзіцца па адрасу арганізатара – ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, вул. В.Гасцінец, 121В – 3, з 24 па 30 красавіка 2018 года.

 

* У выпадку, калі на працягу 7 дзён арганізатару не ўдаецца звязацца з пераможцам і пераможца не звяжацца з арганізатарам, апошні распараджаецца прызам па сваім меркаванні.

Тэлефон для даведак: 53-16-88


Літаратурна-краязнаўчая віктарына, прысвечаная 630-годдзю г. Маладзечна


1. Якімі літаратурнымі псеўданімамі карыстаўся наш зямляк, пісьменнік Мікола Капыловіч?
a. Апанас Цыкун, Леанард Лельчыцкі
b. Змітрок Дубок, Вінцук Адважны
c. М.Корч, Мікола Думейка


2. Прозвішча і імя пісьменніка, які жыў у нашым горадзе, з’яўляўся аўтарам празаічных кніг “Гайшынскія гісторыі” (1986), “Знаёмыя незнаёмцы” (1989), удзельніка літаратурнага аб’яднання “Купалінка”?
a. Янка Галубовіч
b. Марат Баскін
c. Яўген Кашкан


3. Ураджэнец Маладзечаншчыны, аўтар папулярных у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў драматычных твораў?
a. Андрэй Макаёнак
b. Аркадзь Маўзон
c. Іван Козел


4. Якое дачыненне да літаратурнага жыцця Маладзечна меў вядомы літаратуразнаўца Ісідар Бас?
a. Жыў у горадзе, працаваў выкладчыкам літаратуры ў настаўніцкім інстытуце
b. Жыў у горадзе, працаваў санінструктарам на фабрыцы
c. Жыў у вёсцы Палачаны, працаваў урачом у бальніцы


5. У якім населеным пункце Маладзечаншчыны жыў і працаваў пісьменнік Аркадзь Чарнышэвіч?
a. Радашковічы
b. Беразінскае
c. Літва


6. Над якім літаратурным творам працаваў Язэп Драздовіч, калі жыў і працаваў выкладчыкам гімназіі ў Радашковічах?
a. Над раманам “Гарадольская пушча” і паэмай “Трызна мінуўшчыны”
b. Над раманам “Пушча” і паэмай “Хамуціус”
c. Над раманам “Засценак Малінаўка” і апавяданнем “Бляха”


7. Хто з пісьменнікаў займаў пасаду загадчыка філіі музея Я.Купалы ў Вязынцы ў канцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя?
a. Пісьменніца Валянціна Коўтун
b. Пісьменніца Зінаіда Бандарына
c. Канстанцыя Буйло


8. Якое дачыненне меў да Маладзечна Касьян Вясёлы (Вікенцій Язэпавіч Аўдзей), аўтар папулярнай у свой час п’есы “Не розумам сцяміў, а сэрцам”?
a. Вучыўся ў тэхнікуме
b. Працаваў на чыгунцы
c. Вучыўся ў Маладзечанскай семінарыі


9. Назавіце псеўданім і сапраўднае прозвішча пісьменніка, аўтара першага беларускага рамана і вандроўных нататкаў “Лісты з дарогі”, які жыў на Маладзечаншчыне?
a. Восіп Арлоўскі (Піліп Астравец)
b. Карусь Каганец (К.К. Кастравіцкі)
c. Ядвігін Ш. (А.І.Лявіцкі)


10. Назавіце прозвішча і імя аўтара паэтычных кніг “Восень” і “Няхай не пакіне нас восень”, якая жыла ў апошнія гады свайго жыцця ў Вільні.
a. Таццяна Сапач (па мужу Дубавец)
b. Яўгенія Янішчыц
c. Алаіза Пашкевіч (Цётка)


11. Назавіце аўтара кніг прозы “Янотавы абяцанкі”, “Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць”?
a. Янка Брыль
b. Міхась Лынькоў
c. Янка Галубовіч (Янка Баравы)


12. У якой вёсцы Маладзечанскага раёна нарадзіўся Юльян Сергіевіч?
a. Маркава
b. Ленкаўшчына
c. Гарадзілава


13. Хто такі Пятро Бітэль, які жыў у 1990 годзе ў Маладзечна?
a. Беларускі пісьменнік і перакладчык
b. Беларускі касманаўт
c. Беларускі астраном


14. Назавіце прозвішча аўтара паэтычных кніг “Ластаўкі ляцяць” (1993), “Рысасловы”(1994), “Агністыя дзьмухаўцы”(1997), ураджэнца нашага горада, супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
a. Валянціна Аксак
b. Вольга Куртаніч
c. Людка Сільнова


15. Каму з пісьменнікаў, ураджэнцаў Маладзечаншчыны, належыць верш “Сказ пра ката”, які пачынаецца радкамі:
Касматага і рыжага,
Як восеньскі сняжок,
Гарэзу-блінакрада
Нёс бацька ў мяшок.
a. Янка Галубовіч
b. Марат Баскін
c. Кастусь Цыбульскі


16. Хто з літаратараў, жыхароў нашага горада, не з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі?
a. Валеры Маркелаў, Генадзь Пшэннік, Алесь Манцэвіч
b. Аляксандр Хазянін, Аркадзь Жураўлёў,
c. Валеры Хіхіч, Тамара Бярэзіна, Таццяна Атрошанка


17. Назавіце месца нараджэння і прозвішча аўтара паэтычных зборнікаў “Хвілінка чакання”(1979),”Загадка Атлантыды”(1983)?
a. Мамоны. Янка Галубовіч
b. Канюхі. Яўген Кашкан
c. Дзякшняны, Вячаслаў Дашкевіч


18. Вядомы літаратуразнаўца, аўтар кнігі “Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў” Вячаслаў Чамярыцкі, нейкі час жыў на Маладзечаншчыне, калі гэта адбывалася, якую пасаду ён займаў?
a. З 1812 па 1815 гг., пісар страявой часці
b. З 1959 па 1962 гг., інспектар аддзела народнай адукацыі
c. З 1863 па 1866 гг., капітан артылерыі


19. Якія творы напісаў ў Яхімоўшчыне Янка Купала?
a. Паэмы “На куццю”, “Курган”
b. П’есы “Тутэйшыя”, “Паўлінка”
c. Вершы “Гэты крык, што жыве Беларусь”, “Не тужы” ды іншыя


20. У якую вёску Маладзечаншчыны, прыязджаў да свайго сябра Якуб Колас?
a. Заскавічы
b. Хажова
c. Чысць

Один ответ

Оставить ответ