Напярэдадні Дня ведаў супрацоўнікамі абанемента центральнай бібліятэкі імя М. Багдановіча была арганізавана літаратурная пляцоўка “Піраміда ведаў”. Чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай на якой былі прадстаўлены не толькі навінкі галіновай літаратуры, але і фізічная, матэматычная, геаграфічная і хімічная піраміды. Студэнты вузаў, вучні школ, навучэнцы каледжаў і ліцэяў мелі магчымасць падабраць літаратуру для вучобы, а карыстальнікі старэйшага пакалення – для самаадукацыі.
Наведвальнікі бібліятэкі разгадвалі інтэлектуальны пазл “Что? Дзе? Калі?”, прымалі ўдзел ў гульні-віктарыне “Мая Беларусь”. Літаратурная пляцоўка працавала на працягу тыдня.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.